Ты хацеў ухапіць трон крамлёўскі?
Ды за гэта аддаць беларускі народ?
Каб як некалі быў ён халопскі ?
Не! Сёньня будзе ўсё наадварот!
Ці ж ня гэты народ цябе выбраў?
Ці ж ня гэты народ табе верыў?
А ты душыш яго, зьневажаеш,
Б'еш дубінкамі, ў турмы кідаеш.
Зьнікаюць людзі, іх ніхто не шукае,
А ты ў Расеі зарабляеша ордэны,
Дзень Волі перайначыў ў дзень катаваньня.
Прыйдзе час! І ў гэту пастку пападзешся ты!
Ты адзін такі гаспадар у нас? Ты Бог?
Гэта толькі тваё уяўленьне.
Ты з пасадаю здолець ня змог,
Бо ў галаве ў цябе зацьменьне.
І парлямант табе без патрэбы,
Ты ўсёроўна робіш усё сам.
Без цябе зажывем мы як трэба.
Ты яднайся з Расеяй. Толькі сам.
І будзе Бацькаўшчына незалежнай,
Як марылі Скарына, Купала ды Колас.
І так застанецца навечна,
І загавораць, засьпяваюць людзі ўголас.
Дык злазь хутчэй – звалішся, то будзе балюча,
Ніхто саламкі тады не падкіне,
А мы ня “ўшывыя блохі”, мы вельмі рашучыя.
Слухай: ніколі, ў вякі Беларусь ня згіне!