У касьцёле Сьвятое Ганны
Удыхаю ладан Свабоды –
Гэта Свабода веры
У Лёндане, на беразе Тэмзы,
Удыхаю вецер Свабоды –
Гэта Свабода чужыны
У альтанцы нясьвіскага парку
Удыхаю сьвятло Свабоды –
Гэта Свабода памяці
Зь вершамі Багдановіча
Удыхаю цяпло Свабоды –
Гэта Мая Свабода
У цемры пакою, перад аркушам,
Які ажывіў гэтыя згадкі,
Удыхаю водар Свабоды –
Гэта свабода Неба
Удыхаю Свабоду Веку...