Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-27



Чалавечы розум – прыўкрасны й непераможны.
Ані краты, ні дрот, ні кніг аддаваньне пад нож,
Ні выгнаньня вырок нічога яму ня ўчыняць.
Ён уводзіць у мову й агульнымі робіць ідэі,
Падае нам руку – і словы "Праўда" і "Справядлівасьць"
Мы зь вялікай літары пішам, а "крыўду" й "хлусьню" – з малой.
Над усім тым, што ёсьць, ён узносіць што быць павінна,
Непрыхільнік адчаю, прыхільнік надзеі.
Ён ня знае габрэя, ні грэка, ні раба, ні гаспадара
Й нам дае ў кіравецтва супольную ўласнасьць сьвету.
Ён з агіднага шуму зьнясіленых слоў
Выбірае суровыя, ясныя сказы.
Ён нас вучыць, што ўсё ёсьць дагэтуль новым пад сонцам,
Размыкаючы сьцяты кулак таго, што ўжо было.
Вечна юная і прыгожая Філё-Сафія
У хаўрусе з паэзіяй служыць адно Дабру.
Толькі ўчора Прырода адзначыла іх нараджэньне
Й гэту вестку прынесьлі гарам аднарог і рэха.
Слаўным быць іх сяброўству, іх час ня ведае межаў.
Іхным ворагам наканавана загуба.

Пераклаў з польскай Андрэй Хадановіч.

Кракаў 2001
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG