Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-13



Мазалёвая,
з крываточынай,
і ня сынава,
і ня доччына,
паўсядзённаю,
усеўладнаю,
як жыцьцё-быцьцё,
безагляднаю,
мова родная,
Бога годная,
уваскрэсьні, прашу,
Народнаю,
каб вясна мая
ачмурэлая,
як пялёстачак,
белым-белая,
засьвяцілася,
усьміхнулася,
жылкай кожнаю
адгукнулася:
добрым – шчырасьцю,
шчырым – шчодрасьцю,
шчодрым – міласьцю,
мілым – роднасьцю,
родным – дзейнасьцю,
дзейным – вернасьцю,
верным – мірам
і вечнай еднасьцю!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG