Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-19



Заўсёды дбайна выглядаю
Бярно на зруб,
Каб у цябе, мой родны краю,
Сьпеў рваўся з губ.

Тады пачую цераз гліну,
Як на аблонь
Прыскочыць, выскубе травіну
Твой белы конь.

Не жарабя, а з той Пагоні,
Што праз вякі
На цэлы сьвет шамкамі звоніць
Напрасьцякі.

Напоўніцу хай сакаўную
Скубе траву,
А заіржэ, усе пачуюць:
Я зноў жыву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG