Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-16



У цябе, Беларусь, векапомнае сьвята,
Традыцыйна якое ўшаноўваць прынята.
На жаль, восем дзесяткаў гадоў існаваньня
Аказаліся часам твайго выжываньня.
Дык жа хто, як ня Ты,
Наймілейшы наш Божа,
Адрадзіць Беларусь беларусам паможа.
Перш за ўсё за грахі ты прымі пакаяньне,
Праяві міласэрднасьць да нас акаянных.
За дзівосную гэткую нашу цярплівасьць
Хоць нарэшце да нас праяві справядлівасьць.
Зь летаргічнага стану народ абудзі
Ды дарогай шчасьлівай яго павядзі.
У галовы ды душы людзей зазірні,
Гістарычную памяць народу вярні.
Умацуй у народзе і волю, і веру,
Прывядзі ўсё ў парадак, у норму, у меру.
Зь беларускіх плячэй атрасі ліхадзеяў
Ды двурушных уяўных усіх дабрадзеяў.
Уратуй незалежнасьць маёй Беларусі,
Ды даруй ёй свабоду! За гэта малюся.
Хто ж ніколі ў жыцьці не зазнаў пакаяньня,
Застанецца няхай назаўжды акаянным.
З блаславеньня сьвятога па гэтай вось просьбе
Верх над злом хай дабро назаўсёды ўжо возьме!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG