Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-10



Перакуліць усё да гары нагамі – ня цяжка!
Рассыпаць павуціньне плётак, нагавораў – ядам,
А пасьля цягнуць, як павук, за нітачку – лёгка.
Прыдумаць усё, як кінасцэнар, – можна.
Мы ўсе акторы, пешкі, мятлікі – міжволі.
Не хочацца, не падазраеш? – выбух!
Сустракаюцца каханьне і нянавісьць у келіху – бывае.
Аднак веру разьбіваць і катаваць надзею – нельга.
У сетцы з будзёных і прыгожых слоў-мятлышак
Павук сядзіць, сьмяецца зь лёгкай і прывіднай – свабоды.
Пляце і вычвараецца над пачуцьцямі – паэт.
Быць проста людзьмі? – немагчыма.
Паўсюль маскі, і гульня цікуе за вамі.
Вам выкараскацца з тэатру жыцьця – аднаму.
Цяпер і плесьці, і сьмяяцца, і гуляць буду – я.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG