Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-06



Галеча – гора горшае, чым страх.
Ня страху, людзі, бойцеся – галечы!..
А страх няхай жыве ў правадырах,
Уладу хто ўзваліў сабе на плечы!

Такіх "правадыроў" гаротны лёс…
Тады ж каго баіцеся, нябогі?
Галеча працінае вас да сьлёз,
Ня бачыце перад сабой дарогі…

Усё на раздарожжы!.. Правадыр
Ужо і сам не разьбярэ дарогі…
Віруе час, і праглынае вір
І страхі ўсе і ўсе вашы трывогі.

Хоць позна… Але Бог дае ў пару
І па грахах празрэньне, прасьвятленьне.
Паверылі сьляпцы павадыру –
І стогнуць-енчаць ў багне па калені…

І ўладзе ўжо няўлежна на плячах,
Што так дрыжыць… Ды й што ёй тыя плечы!
Галеча – гора горшае, чым страх.
У багну страх! Час брацца за галечу!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG