Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-28



Пачнеш ты хіба ад вясны,
ад надыйшоўшай раптам волі,
як кучкі гною, прывазны
ўціскае сьнег ральлю на полі.
Свавольна выплыўшы са дна,
ты п'еш з паветра-акіяну,
вясна, ты ведаеш, – вясна!
Цяпер кахаць не перастану.
Сярод Эгіпецкай зямлі
заўсёды йдзеш на бераг Нілу,
а гэта – Нёман,
ён разьліў
свой час
і набірае сілу.
Паўзеш ты ў краму, мчышся ў лес,
паўсюль захоплены паводкай,
кахаеш кожны позірк без –
бесперапынна і салодка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG