Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-27



Не псуецца ніколі гадзіньнік спрадвечнага часу,
Не стамляецца ў вечнае працы спаўненьня прырода.
На жыцьцё тут хапае цярпеньня й пакоры запасу,
Толькі ты тут чужая, о любая сэрцу свабода!

Калі дзеіш, то плён твой найпершы – пагібель ці страты.
Богабоязны сьвет наш праяваў тваіх не прыймае –
Улюбёнцаў тваіх ён кідае ў вязьніцы за краты,
Ім намыльвае петлі ды кулі для іх адлівае.

У абліччы тваім – нетутэйшага сьвету зіхценьне,
Бы вулканаў вагні, бы дыханьне вятроў ураганных.
Атачаюць цябе бунтароў несьмяротныя цені,
На твае аўтары ахвяруюцца жыцьці абраных.

Але тут без Свабоды ня мае ніхто і Айчыны.
Не ад гэтага сьвету, ты ўсякае людзкасьці чыньнік.
Каб не ты, о Свабода, ня меў бы Ўсявышні прычыны
Гэты сьвет выбудоўваць і вечны заводзіць гадзіньнік!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG