Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-11



Чалавек – згустак цела з душою,
Скрыжаваньне пачуцьцяў расьпятых,
Расьцякаюцца ў венах з крывёю
Мары хрусткія. Зьдзейсьніць іх – сьвята.

Несканчоная лесьвіца, крокі –
Тыя ж людзі – палёт у пустэчу,
Мы жывыя, мы вечнае вока,
Але часам здаецца: мы – рэчы.

Чалавек – зь веку ў век – быў часовасьць,
Пабудова з крупінак турботы.
Рэчаіснасьць і дух крышталёвы –
Гэта ўсё чалавек – не істота.

І паўсюль ён шукае свабоду…


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG