Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-02



Калі яна прачнецца – ёй нехта ўсьміхнецца.
Мо гэта проста сонечны прамень?
Ці струмень успамінаў?
Не… сёньня, як і ўчора, у яе душа чорна:
Гэта проста ілюзія – яе сьмерць і муза.
І проста хоча вар'яцець,
Хоча забіць, ашалець, ацалець…
Не… яна ня здолее, бо скавана
Вялізнымі мяхамі мараў з шэрых падзей.
За вакном – верабей… Скок… Скок…Яшчэ разок…
І яна ведае:
Так і душа яе будзе падскокваць,
Адарваная ад прасторы і глебы…
І ёй балюча, і ёй безвыходна,
Аднак жыць і соладка і лагодна.
Толькі часу зусім не памятае:
Колькі гадоў, мо гадзін ці стагодзьдзяў
Яна жыве ў тым пакоі,
У якім ня ходзяць кветкі і фарбы,
Гукі і словы, людзі, жывёлы, паветра, плянэта.
Дзе гэта?
Мо толькі сон?
Які ж праклён і які бог
Так пакараў яе, ды за што?
Што вядзьмарка?
Што проста дзяўчына?
Дзіўна, ёй вельмі дзіўна…
І самотна, і балюча –
Бо страціла, не знайшла,
Таго, у кім была, у кім расла –
Яго – Бога, і Анёла, і Сьвятога,
Ад якога
Ня сонца кожную раніцу ўсьміхаецца,
Не струмень успамінаў гайдаецца –
Ад яго
Душа яе вызваляецца
Ад чараў сваёй прыгажосьці –
Невыноснага пакараньня
Усіх часоў, якія пражыла,
У якіх палала на вогнішчах,
У якіх шукала,
У якіх самога Яго, як Бога,
Анёла, Сьвятога
Пракляла.
І насустрач брыдзе Сатана,
Ды й яму не патрэбна яна,
Нікому…
Акрамя сьвету пустога,
Дзе штораз ёй нанова
Нехта ўсьміхаецца…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG