Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-26



Не забівай прэзыдэнта!
Ня варта.
Хай сам ён штодня памірае ад страху,
ад жаху,
якога зіркатая варта
ня можа спыніць ля ягонага гмаху.

Не забівай прэзыдэнта!
Ня трэба.
Хай сам памірае ад страху штоночы,
што ўсё-ткі і ён не вышэйшы за Неба,
што сочаць за ім ўсёвідушчыя вочы.

Навошта табе забіваць прэзыдэнта?
Страх ліхаманкава дасьць яму рады.
Страх –
гэта яго пажыцьцёвая рэнта,
адзіны ягоны набытак з улады.

…Цікае страху нябачная міна –
найлепшая кара за ўсе вераломствы.
У сьне, як вулкан, уздыхае краіна,
поўніцца лавай народнае помсты.

Не забівай прэзідэнта!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG