Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-17



Не прислоняться!
Я – дзьверы ў вагонах мэтро.
Не прислоняться!
Моцна трымайце ў ахапках
і думкі, і справы.
Я на наступным вазьму
й адчынюся направа.
Стоп! Вам далей!
А на гэтым сыходзіць Варрава!
Я за шчакой яго позірк насіла бяз кпінаў.
Я па вушных лябірынтах Варраву вадзіла.
Ён жа складаў кубік-рубік з маіх
успамінаў,
і я галавой упіралася ў безвыходнасьць.
А я ўпіраюся ў безвыходнасьць
нібыта
ў дзявочую цноту, пляву і іду па тым лёдзе.
І прагну зваліцца ў ваду, гучна крыкнуўшы:
"Годзе!"
і зноўку заўсёды знаходжу ўваход у
безвыходнасьць.
Так, не прислоняться!
Я – дзьверы ў вагонах.
Я – дзе вы?
Заенчылі і застагналі прагаліны моваў.
Я разразаю жывот вамі згубленых словаў,
І потым вымаю адтуль
пацукоў і пачуцьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG