Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-10



Мы ня лічым дзён.
І складаем вершы.
Беларусь будзе жыць
І жыве.
Бы ў першы
Дзень свайго існаваньня
На нашай крывіцкай зямлі.

Мы ўздымаем сьцяг
Бел-чырвона-белы.
Мы адшукваем волю –
Ў сівых залевах –
Нам яна падаецца
Далёкай і блізкай такой.

Дапаможа нам
Успамінаў вэлюм.
Мы вадою купальскае
Ночы здалеем
Ўрэшце з пылу сабранага
Ідала перамагчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG