Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-07



Я абрус памінальны паслала на сьветлым тым полі,
Дзе жаўнеры Касцюшкі лягалі на вечны спачын.
Шалатнула трава, і вятрыска пацьвердзіў "За волю!"
1 прарос скрозь тканіну спакойны і мудры палын.

Засьцяліла я стольнікам слуцкую тую дарогу,
Дзе у сэрцаў пялёсткі ўгрызаліся кулі - чмялі.
"За свабоду!" - пранесьліся словы паўстанцаў над логам,
1 пакутніцкім цернам скрозь цяжкі абрус прарасьлі.


Я пайшла ў Курапаты,
дзе шэрымі клубамі болю
Вочы выеў туман у бярозы пахіла - крывой.
Там на крохкай бяросьце нязгасныя словы "За волю!"
Набрынялі гарачай -
яшчэ ўсё гарачай - крывёй.

Я хацела ручнік завязаць
на крыжы ацалелым,
Ды расстрэльныя чэргі яго, як ланцуг, абвілі.
"За свабоду !"- і вырваўся голубам белым,
Каб не згніць за нішто ў нялюбай зямлі.

Над дамамі, заціхлымі ў сонных турботах,
Над вірамі ў глыбокай таемнай вадзе
Над палямі, салёным залітымі потам,
Кружыць вольная птушка - і крылаў яна не складзе...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG