Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-01-14



Свабода Беларусь у летуценьні.
У даўніне здабыўшы даўніну,
Перад красой упаўшы на калені,
Цалуе і Сафію, і Дзьвіну;
Свабода Беларусь у кніжным раньні
У Прагу кліча, у вандроўны прах,
Каб назаўсёды ў гэтым вандраваньні
Стварыўся самы беларускі шлях?

Свабода Беларусь — душа, змаганьне,
Зьнявечаная здрадаю зямля,
І на яе высокае дыханьне
Накінута лукішская пятля...

Гаспода Беларусь — гаркота у горле,
Спавіта адвакацкаю мальбой,
І просьба застаецца: "... каб ня ўмёрлі!" —
Адзінаю малітваю жывой;

Гаспода Беларусь у напаміне:
"Мне засталася спадчына..." — а ўсім
Застаўся край, дзе памяць вечна гіне,
Дзе на трасянцы можна скласьці гімн:

"Я жыву ў калхозі "Свабодны пуць"
І мне ў ём харашо, пакуль
Плывуць вутаўкі маі – вуць, вуць, вуць!
Ходзяць курачкі маі – пуль, пуль, пуль!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG