Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРАТ УГАНДЫЙСКАГА ПРЭЗЫДЭНТА НЕЗАКОННА НАБЫВАЎ У БЕЛАРУСІ ВАЙСКОВЫЯ ГЭЛІКОПТЭРЫ


Ул. інф.

Яго вінавацяць у тым, што напрыканцы 1990-х у выніку гэтай камэрцыйнай апэрацыі зь беларускім бокам генэрал Салех атрымаў хабар у памеры 800 тысячаў даляраў.

Як піша ўгандыйскі друк, баявыя машыны тыпу МІ-24 мусілі выкарыстоўвацца ў барацьбе з праціўнікамі, аднак яны былі ў такім дрэнным стане, што нават дагэтуль аніводнага разу ня ўзьняліся ў паветра.

Страты, якія панесла Ўганда ў выніку гэтай афэры, складаюць прыкладна 7 мільёнаў даляраў.

Як вынікае зь нядаўняга паведамленьня экспэртаў ААН, брат прэыздэнта Мушэвэні значна ўзбагаціўся ў часе ўгандыйскай інтэрвэнцыі у Конга-Кіншаса, дзе таксама выкарыстоўвалася савецкая вайсковая тэхніка.

Генэрал Салех, які на сёньняшні дзень лічыцца адным з самых багатых людзей Уганды, пакуль яшчэ ніколі ня быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці.

Акрамя генэрала Салеха судовая справа будзе ўзбуджаная і супраць іншых адказных асобаў, якія мелі дачыненьне да пакупкі беларускай вайсковай тэхнікі. Ня выключана, што самога генэрала чакае ваенны трыбунал.
XS
SM
MD
LG