Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКІ ДРУК ПІША ПРА ПЕРАСЬЛЕД НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ У БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

“Хаця ў выніку Домаша не аказалася у канчатковым сьпісе кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, але “Ратуша” ўсё адно дачакалася кары. Учорашняе судовае паседжаньне было толькі фармальнасьцю”, - піша газэта.

Штодзёньнік адзначае, што сёлета беларускія ўлады зьліквідавалі цэлы шэраг недзяржаўных арганізацыяў, прыкладам берасьцейскую “Вежу”, ці “Контур” зь Віцебску. Паводле “Wyborczej”, наступнай арганізацыяй, якая можа патрапіць пад прыцэл ўладаў, можа стаць Беларускі Гэльсынскі Камітэм, – як вядома, напярэдадні БГК атрымаў папярэджаньне ад міністэрства юстыцыі.

“Gazeta Wyborcza” зьмяшчае таксама камэнтар у гэтай справе вядомага беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча, які лічыць, што закрыцьцё “Ратушы”, як і закрыцьцё газэты “Пагоня” ці справа вакол беларускага ліцэю, сьведчаць аб намеры Лукашэнкі заняць пасаду прэзыдэнта трэці тэрмін.

“Лукашэнка трохі падобны да Туркмэнбашы. Той, аднак, паступіў больш адназначна, калі абвесьціў сябе кіраўніком да канца жыцьця. Лукашэнка ж яшчэ спрабуе стварыць ураджаньне дэмакратыі”, - наісаў для “Gazety Wyborczej” Сакрат Яновіч.

XS
SM
MD
LG