Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФАКС З БАРЫСАЎСКАГА АВІЯРАМОНТНАГА ЗАВОДУ ПЕРАДАЛІ НА РАЗГЛЯД АБСЭ

Віталь Тарас, Прага

Рон Сынавіц зьвярнуўся да прадстаўніка Галяндыі, якая сёлета старшынюе ў арганізацыі, Аляксандра Ніцшэ з просьбай даць ацэнку гэтаму дакумэнту. Гаворыць Аляксандэр Ніцшэ:

(Ніцшэ: ) “Мы атрымалі прадстаўлены нам дакумэнт і перадалі яго расейскай дэлегацыі, якая прысутнічае на Эканамічным форуме АБСЭ. Вы разумееце, што гэты дакумэнт павінен быць разгледжаны вельмі ўважліва і падрабязна перад тым, як даваць ацэнку. І без усялякага сумневу, падобная ацэнка будзе зробленая амэрыканскай дэлегацыяй. Я ведаю, што гэта было накіравана па інстанцыі ў ЗША”.

На пытаньне карэспандэнта Свабоды Рона Сынавіца – ці можа спадар Ніцшэ пацьвердзіць, што беларуская дэлегацыя таксама атрымала копію згаданага дакумэнту, прадстаўнік старшынства Нідэрляндаў у АБСЭ Аляксандэ Ніцшэ адказаў:

(Ніцшэ: ) “Я дакладна ня ведаю, ці атрымалі ўжо беларусы гэтую інфармацыю. Аднак, у кожным выпадку – не праз нашыя каналы. Мы будзем прасіць прадстаўнікоў дэлегацыі Нідэрляндаў разгледзець такую магчымасьць, бо Беларусь прадстаўленая тут у Празе на Эканамічным форуме”.
XS
SM
MD
LG