Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Чакаецца падпiсаньне шэрагу двухбаковых пагадненьняў. У праграме вiзыту таксама паездка разам з малдоўскiм прэзыдэнтам у Тараклiйскi ўезд – месца кампактнага пражываньня этнiчных баўгараў.

БРУСЭЛЬ. Сёньня ў Брусэлi распачалося другое кола перамоваў пра далучэньне Эстонii да НАТО. Цэнтральнае месца ў перамовах займае абмеркаваньне ўнёску Эстонii ў супрацоўнiцтва з альянсам ва ўмацаваньнi агульнай мiжнароднай бясьпекi, у тым лiку празь яе ўдзел у мiратворчых акцыях, у кансультацыях i ў выпрацоўцы рашэньняў блёку. У пляне перамоваў таксама палiтычныя i абаронныя пытаньнi, уключна з ваеннай рэформай у Эстонii. Паводле вынiкаў перамоваў будзе складзены пратакол пра далучэньне, якi павiнны ратыфiкаваць парлямэнты краiнаў-сябраў НАТО. Затым эстонскi парлямант ратыфiкуе Вашынгтонскую дамову НАТО. Толькi пасьля гэтага Эстонiя, а таксама 6 iншых краiнаў, стануць правамоцнымi сябрамi НАТО.

КІЕЎ. Асобны атрад вэрыфiкацыi дзяржаўнага прадпрыемства “Ўкраабаронсэрвiс” у пятнiцу 17 студзеня вяртаецца ў Ўкраiну зь Лiбану. Адмыслоўцы-сапёры атраду завершылi сваю мiсiю ў складзе Часовых сiлаў ААН у Лiбане. Цягам шасьцi месяцаў яны выконвалi задачы ў пошуку мiнных палёў i ўсталяваньні верыфiкацыйных i рэпэрных знакаў, якiя папярэджваюць патрулёў сiлаў ААН i мясцовае насельнiцтва пра наяўнасьць мiнаў.

ТАЛІН. Талiнская мэрыя вырашыла, што ад сёньня ўладальнiкi знаку рэпрэсаванага за савецкi час “Зламаная валошка” могуць бясплатна езьдзiць на грамадзкiм транспарце, карыстацца паслугамi лазьняў па iльготных цэнах i бясплатна наведваць гарадзкiя культурныя ўстановы. Перадусiм горад дапамагае тым, хто быў сасланы ў Сiбiр i чыё дзяцiнства i юнасцтва прайшлi ўдалечы ад радзiмы. Паводле дадзеных канцэлярыi прэзыдэнта, сярод уладальнiкаў знаку “Зламаная валошка” прыкладна 550 талiнцаў. Валошка зьяўляецца адным з нацыянальных сымбаляў Эстонii, а яго надламаная сьцяблiнка паказвае на тое, што жыцьцё чалавека было колiсь надламаным.

ДНЕПРАПЯТРОЎСК, УКРАІНА. На капальнi дзяржаўнай гольдынгавай кампанii “Паўлаградвугаль” у горадзе Паўлаград Днепрапятроўскай ваобласьцi Ўкраiны вугальны камбайн сьмяротна траўмаваў 22-гадовага гарняка. Няшчасны выпадак адбыўся ўчора ўвечары. Вядзецца расьследаваньне. Ад пачатку году на капальнях Украiны загiнулi 5 чалавек.

ВІЛЬНЯ. Да 100 тысячаў лiтаў (гэта – 26 з паловай тысячаў даляраў) будуць атрымоўваць ад 1 лютага асобы, якiя паведамяць правахоўчым органам Лiтвы каштоўную iнфармацыю пра буйныя фiнансавыя злачынствы. Так вырашыў сёньня ўрад краiны. Памеры ўзнагародаў будзе вызначаць адмысловая камiсiя,якую ачолiць кiраўнiк апарату ўраду. Галоўная мэта прынятага рашэньня – “зьменшыць маштабы карупцыi ў Лiтве i актывiзаваць супрацоўнiцтва грамадзянаў краiны з органамi правапарадку ў барацьбе зь “ценевай эканомiкай”.

САФІЯ. Баўгарыя i Расея зьбiраюцца разьвiваць наўпроставыя транспартныя сувязi. Дзеля гэтага яны болей эфэктыўна будуць выкарыстоўваць сыстэму перавозак паводле схемы “рака – мора”, а таксама адкрываць новыя лiнii зносiнаў памiж марскiмi портамi дзьвюх краiнаў. Дамоўленасьць пра гэта была дасягнутая на сёмым паседжаньнi сталай расейска-баўгарскай працоўнай групы ў транспарце, якое адбылося ў Сафii 14-15 студзеня.
XS
SM
MD
LG