Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША-ПАЎНОЧНАЯ КАРЭЯ: СУПРАЦЬСТАЯНЬНЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

ЗША адмаўляюцца даваць гарантыi бясьпекi Паўночнай Карэi да тых часоў, пакуль яна ня спынiць распрацоўку сваёй ядзернай праграмы. Пхэньян жа адмаўляецца гэта рабiць, пакуль такой гарантыi не атрымае. Гэткiм чынам сытуацыя становiцца тупiковай. Так пiша на старонках газэты Financial Times адзiн з аўтараў кнiгi пра ядзерную праграму КНДР прафэсар Дэвiд Канг.

На ягоную думку, iснуе iстотная розьнiца памiж Паўночнай Карэяй i Іракам, бо Пхэньян усё ж шукае свайго месца ў мiжнароднай супольнасьцi. Ён распачаў у мiнулым дзесяцiгодзьдзi эканамiчныя рэформы, абвесьцiўшы абмежаваную рыначную сыстэму i зрабiў крокi да адбудовы чыгуначнай сувязi памiж Паўночнай i Паўдзённай Карэямі. Так, эканамiчныя рэформы адбываюцца марудна, але гэта ня ёсьць падставай дзеля таго, каб весьцi палiтыку iзаляцыі краiны.

Прафэсар Канг лiчыць, што Паўночнай Карэi трэба дапамагаць, каб зрабiць адкрытай эканомiку, а затым – i палiтычную сыстэму. Канг падкрэсьлiвае, што менавiта ў гэтым накiрунку Вашынгтон павiнен ствараць стратэгiю ў дачыненьнi да КНДР.

Іншы погляд на праблему Паўночнай Карэi чытаем у газэце International Herald Tribune палiтоляг Уiльям Потэр пiша, што зброя, якую стварае Паўночная Карэя, нясе значна большую пагрозу, чым тая, якую вырабляе Ірак. КНДР працуе i над балiстычнымi ракетамi, якiх ўжо дастаткова, каб нацэлiць iх на Японiю. Урэшце, Пхэньян па выгоднай цане зможа прадаваць i ядзерныя матэрыялы, i нават ядзерную зброю iншым краiнам i тэрарыстычным арганiзацыям.

Потэр заклiкае мiжнародную супольнасьць даць адпаведны i тэрмiновы адказ на пагрозу з Паўночнай Карэi. На ягоную думку, сталыя сябры Рады Бясьпекi ААН павiнны сфармуляваць жорсткi плян дзеяньняў, каб дэмантаваць паўночнакарэйскую ядзерную праграму.

Газэта Chicago Tribune пiша, што матывы, якiмi кiруецца Пхэньян у супрацьстаяньнi з ЗША, могуць быць розныя, але ў кожным выпадку гэта сапраўды трывожны выклiк для адмiнiстрацыi Злучаных Штатаў, якiя рыхтуюцца да магчымай ваеннай апэрацыi супраць Іраку.

Але газэта падкрэсьлiвае, што пакуль прэзыдэнт Джордж Буш не хапае нажыўкі. На гэтым тыдні дзяржсакратар Колiн Паўэл зазначыў, што ЗША ня маюць намеру наносiць папераджальны ўдар на Карэйскай паўвыспе.

Тым часам, сёньня амбасадар КНДР у Пэкiне Чо Джынь-Су заявiў, што Паўночная Карэя гатовая без папярэднiх умоваў распачаць перамовы з ЗША аб урэгуляваньнi сытуацыi вакол яе ядзернай праграмы. Сёньня ж новаабраны прэзыдэнт Паўдзённай Карэi Ро Му Хен прапанаваў выступiць пасярэднiкам памiж бакамi.


XS
SM
MD
LG