Намесьнік старшыні Фэдэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі, дэпутат Дзяржаўнай Думы Андрэй Ісаеў уручыў прадстаўніку беларускай амбасады заяву расейскіх прафсаюзаў з пратэстам супраць парушэньня прафсаюзных правоў у Беларусі. У пікеце, што працягваўся каля гадзіны, таксама ўдзельнічалі актывісты яшчэ аднаго прафсаюзнага аб'яднання — Усерасейскай канфэдэрацыі працы.
У МАСКВЕ ПЕРАД БУДЫНКАМ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ, АРГАНІЗАВАНЫ ФЭДЭРАЦЫЯЙ НЕЗАЛЕЖНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ РАСЕІ