Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС ВЯЛІКАБРЫТАНІІ ПАДТРЫМАЕ ДЗЕЙНАСЬЦЬ ЭЎРАПЕЙСКАГА МОЛАДЗЕВАГА ПАРЛЯМЭНТУ Ў БЕЛАРУСІ


Мікола Пачкаеў, Лёндан

Гаворка ідзе пра агульнаэўрапейскую няўрадавую арганізацыю Эўрапейскі моладзевы парлямэнт. Галаўны офіс яе знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, у Оксфардзе, а 39-я міжнародная сэсія Эўрапейскага моладзевага парлямэнту адбываецца цяпер у Рызе.

У Лёндане я гутарыў з прафэсарам Аланам Флаўэрсам. Брытанія, — распавёў ён, — працуе з Эўрапейскім моладзевым парлямэнтам у некалькі спосабаў.

Першае, ад Брытаніі бярэ ўдзел дэлегацыя, як ад кожнай іншай эўрапейскай краіны, у складзе 8-10 чалавек. Другое, сам прафэсар Алан Флаўерс зьяўляецца нацыянальным каардынатарам Эўрапейскага моладзевага парлямэнту па Беларусі. Трэцяе, брытанскае міністэрства замежных справаў нядаўна абвесьціла, што будзе фінансава падтрымліваць дзейнасьць арганізацыі ў Беларусі ў наступным фінансавым годзе — гаворка ідзе перадусім пра сэмінары, якія заходнеэўрапейскія ўдзельнікі арганізыцыі будуць праводзіць для студэнтаў у Беларусі. Чацьвертае, брытанскае МЗС узяло на сябе выдаткі па паездцы на сэсію ў Рыгу васьмі студэнтаў зь Беларусі на гэтым тыдні.

Як зазначае Алан Флаўэрс, нягледзячы на сваю назву, Эўрапейскі моладзевы парлямэнт ёсьць не палітычнай, а адукацыйнай арганізацыяй. Удзельнікі яе працы і сэсіяў абіраюцца сярод студэнтаў краінаў Эўропы паводле сваіх лінгвістычных навыкаў, здольнасьці да дэбатаў і акадэмічных дасягненьняў. Цяпер, пасьля дзьвюх няўдалыў спробаў, урэшце ёсьць надзея на рэгістрацыю гэтай арганізацыі і ў Беларусі, а падтрымка брытанскага боку вельмі прыдасца.
XS
SM
MD
LG