Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХВАСТОЎ У КІЕВЕ АПРАЎДВАЎСЯ ЗА ГАНДАЛЬ ЗБРОЯЙ І ЗА ЛУКАШЭНКАВУ ПАДТРЫМКУ ЎКРАІНСКІХ КАМУНІСТАЎ

Юры Сьвірко, Менск

Напярэдадні выбараў у Вярхоўную Раду, якія адбудуцца 31 сакавіка, Аляксандар Лукашэнка публічна падтрымаў украінскіх камуністаў на чале зь Пятром Сыманэнкам.

Пра гэтую падтрымку сёньня ў Кіеве нагадалі беларускаму міністру замежных справаў Міхаілу Хвастову на прэсавай канфэрэнцыі. Спадар Хвастоў быў вымушаны заявіць, што "парлямэнцкія выбары — гэта ўнутраная справа Ўкраіны".

Аднак напярэдадні гэтага візыту прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка заявіў пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з украінскімі камуністамі:

(Латушка: ) "Адрозна ад прадстаўнікоў беларускае апазыцыі, прадстаўнікі ўкраінскага парлямэнту зьяўляюцца прадстаўнікамі парлямэнцкае апазыцыі. І яны зьяўляюцца сябрамі дзяржаўнага органу, органу дзяржаўнае ўлады — вышэйшага заканадаўчага органу ўлады. У гэтай сувязі МЗС даў адпаведныя рэкамэндацыі прэзыдэнту аб правядзеньні гэтых сустрэчаў. І мы ня бачым у гэтых сустрэчах ніякай палітыкі".

А кіеўскі візыт міністра Хвастова распачаўся цырымоніяй ускладаньня кветак да помніка "Ахвярам галадамору ва Ўкраіне 1932 — 1933 гадоў", калі ў выніку штучна створанага камуністамі голаду загінулі мільёны ўкраінцаў.

Як паведамляе нашая крыініца ў МЗС Украіны, гэты першы пункт праграмы візыту беларускага міністра быў невыпадковым — украінскі бок прапанаваў яго менавіта пасьля публічнай падтрымкі мясцовых камуністаў Аляксандрам Лукашэнкам.

На прэсавай канфэрэнцыі агенцтва Reuters задало спадару Хвастову пытаньне наконт беларускага гандлю зброяй. "Катэгарычна заяўляю — Беларусь незаконным гандлем зброяй не займаецца", — адказаў беларускі міністар і дадаў, што МЗС зрабіла шмат запытаў наконт нашумелых абвінавачаньняў, пасьля чаго ніхто, як сказаў Міхаіл Хвастоў, нават дзярждэпартамэнт ЗША, гэтага не пацьвердзіў.

Дарэчы, пра гандаль. Сёньня кіраўнікі МЗС Беларусі й Украіны падпісалі пратакол пра парадак узаемадзеяньня паміж мытнымі службамі ў галіне гандлёвай статыстыкі. Хаця гандаль зброяй усё адно ў гэтую статыстыку не трапляе, паміж Кіевам і Менскам існуюць разыхожаньні. Паводле беларускага МЗС, летась двухбаковы тавараабарот склаў амаль 700 мільёнаў даляраў, а паводле зьвестак украінскага — на 6 мільёнаў менш. Куды зьніклі 6 мільёнаў даляраў, ніхто патлумачыць ня можа.

Тым часам Міхаіл Хвастоў заявіў у Кіеве, што Ўкраіна й Беларусь "мусяць выйсьці на мільярд даляраў штогадовага гадлёвага абароту — гэта мінімальная задача".

Бакі таксама абмеркавалі мажлівасьць падпісаньня беларуска-ўкраінскага пагадненьня пра рэадмісію — вяртаньне незаконных мігрантаў у тую краіну, адкуль яны прыбылі, — аднак афіцыйны Кіеў патрабуе ратыфікацыі даўно падпісанае дамовы пра дзяржаўную мяжу паміж Беларусьсю ды Ўкраінай.

Аляксандар Лукашэнка яшчэ 4 гады таму забараніў ратыфікаваць дамову пра мяжу, патрабуючы выплаты ўкраінскага доўгу Менску, хаця Кіеў так і не прызнаў гэты доўг дзяржаўным.

Юры Сьвірко, МенскХВАСТОЎ У КІЕВЕ АПРАЎДВАЎСЯ ЗА ГАНДАЛЬ ЗБРОЯЙ І ЗА ЛУКАШЭНКАВУ ПАДТРЫМКУ ЎКРАІНСКІХ КАМУНІСТАЎ

Беларускі міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў замест паседжаньня "саюзнага ўраду" ў Менску паехаў у Кіеў, дзе паклаў кветкі да мэмарыялу ахвярам сталінскага галадамору.

XS
SM
MD
LG