Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІЯ ПАЛІТЫКІ ПАТРАБУЮЦЬ АД ПРЭЗЫДЭНТА БУША ТЛУМАЧЭНЬНЯ АБМЕЖАВАНЬНЯ СВАБОДАЎ


Галіна Прыгара, Нью Ёрк

Асноўныя пытаньні, што ўзьніклі зараз у сэнацкага Юрыдычнага камітэту да адмінімстрацыі - гэта абгрунтаванасьць увядзеньня ваенных трыбуналаў у дачыненьні да грамадзянскіх асобаў. Нядаўна аб гэтым быў выдадзены адмысловы ўказ прэзыдэнта Буша. Наступнае, што выклікае занепакоенасьць сэнатараў – гэта масавыя допыты выхадцаў з краінаў арабскага сьвету. Мяркуецца, што прадстаўнікі сілавых структураў павінны правесьці апытаньні і праверку біяграфій, а таксама дзейнасьці 5-ці тысячаў арабаў.

Згодна некаторай статыстыкі, што зараз выкарыстоўваецца, на тэрыторыі ЗША сёньня жывуць ня больш за 7 тысяч арабаў. Таксама выклікае занепакоенасьць у Сэнаце, як новая мера барацьбы з тэрарызмам дае магчымасьць праслухоўваць перамовы чалавека зь ягоным адвакатам. Усё гэта не кладзецца у рамкі асноўных свабодаў, якія лічацца асноваю існаваньня і юрыдычнай сыстэмы ЗША і вобразу жыцьця ў краіне. Таму Юрыдычны камітэт Сэната выклікае да сябе дзеля тлумачэньняў міністра юстыцыі Джона Эшкрафта. Слуханьні у камітэце заплянаваны на наступны тыдзень.

Меры па барацьбе з тэрарызмам стануць таксма пытаньнем на слуханьнях у сэнацкім камітэце, што кантралюе пытаньні дзяржаўнай бясьпекі. Але галоўнае пытаньне, якім зараз займаецца гэты камітэт, гэта пытаньне – чаму амэрыканскія спэцслужбы дапусьцілі гэты тэракты 11 верасьня. Разглядаюцца памылкі, каб пазьбегчы іх у будычым.

Тым часам сёньня ў Нью-Ёрку зьбіраецца нарада кіраўніцтва гораду і штату, на якой будуць абмяркоўвацца пытаньні экалёгіі ў горадзе пасьля падзеньня вежаў сусьветнага гандлёвага цэнтру. Дасьледаваньні паветра ў раёне так званага гранд зіроў паказалі, што яно яшчэ далёкае ад нормы: і выратавальнікам, і жыхарам навакольля яшчэ даводзіцца дыхаць часьцінкамі бэтону, асбэсту, шкла і іншых шкодных рэчываў. Асобна ўздымаецца пытаньне наконт школаў, якія знаходзяцца ў раёне Ніжняга Мангэтана, а іх там чатыры. Ужо з 1 сьнежня ў Нью-Ёрку чакаюцца замаразкі, таму прынятае рашэньне спыніць начныя працы на разборцы рэшткаў гандлёвага цэнтру. Згодна прагнозаў, гэтая зіма ў Нью-Ёрку чакаецца халодная і сьнежная. Чакаецца, што ў сярэднім узровень сьнегу будзе да 70 сантымэтраў, таму на да месца катастрофы ўжо завезеныя адмысловыя запасы солі, каб забясьпечыць рэгулярны рух машынаў, што адвозяць рэшткі будынкаў.

На сёньня сама зона аховы паменшаная, турысты могуць бліжэй падысьці да месца катастрофы, зьнятая і забарона фатаграфаваць. Сёньня абвешчаныя і апошнія афіцыйныя лічбы ахвяраў 11 верасьня ў Нью-Ёрку. Знойдзена 625 чалавек загіблых, якіх родныя і сваякі апазналі, і 3021 чалавек пакуль што лічыцца зьніклымі.
XS
SM
MD
LG