Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ ПАДАЗРАЕЦЦА Ў ПАСТАЎКАХ ЗБРОІ ДЛЯ МУСУЛЬМАНСКІХ ЭКСТРЭМІСТАЎ


Алена Панкратава, Прага

Беларусь –адна з самых таямнічых краінаў у справе гандлю зброяй, -лічыць швэдзкі экспэрт па краінах былога Варшаўскага пакту Сымон Вэцэман. Спэцыяліст у пытаньнях экспарту зброі гэтых краінаў, спадар Вэцэман дадае, “усё робіцца настолькі безадказна, што нават немагчыма зразумець, як”. У любым выпадку швэдзкі палітоляг і ваенны дасьледнік, лічыць што ва ўмовах цяперашняга аўтарытарнага рэжыму краіны, падобныя пастаўкі зброі іслямскім экстрэмістам надзвычай праўдападобныя.

Паводле Вэцэмана ды іншых эўрапейскіх экспэртаў, на цяперашні момант поўнасьцю зруйнаваная беларуская эканоміка, дзе сярэдні штомесячны заробак ніжэй за 100 даляраў, проста тэрмінова патрабуе канвэрсоўную валюту. Зразумела, грошы робяцца на тым, што належыць да дзяржаўнай маёмасьці. У часе існаваньня СССР Беларусь
спэцыялізавалася ў зборцы сакрэтнай ваеннай прадукцыі, - паведамляе DPA.- Заводы, якія выраблялі боепрыпасы, розныя запасныя часткі для ўзброеннай тэхнікі, зразумела, і на сёньняшні дзень маюць вялікія рэшткі. Паводле некаторых назіральнікаў, гэтая акалічнасьць дае Беларусі магчымасьць належыць да 10-ці буйнешых у сьвеце экпартэраў зброі.

Спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў заходніх спэцслужбах, экспэрты сьцьвярджаюць, што за падобнымі гэшэфтамі з мусульманскімі тэрарыстамі ня можа не стаяць прэзыдэнт Лукашэнка.

Толькі ў першае палове 2001 году пастаўкі беларускай зброі арабскім і альбанскім экстрэмістам ацэньваліся ў 600 мільёнаў амэрыканскіх дяляраў. Лічыцца, што спярша ўзброенная тэхніка накіроўваецца ў Таджыкістан, а ўжо адтуль трапляе ў рукі афганскіх талібаў.

Характэрна, што пакуль інфармацыі DPA адносна экспарту беларускай зброі не трапілі ў салідныя выданьні ФРГ. Нямецкія палітыкі таксама досыць стрымана камэнтуюць гэтую навіну, сьцьвярджаючы, што ва ўсім вінаватая заходняя палітыка ізаляцыі ў дачыненьні да Беларусі.
Аглядальнік Франкфурцкага Радые, былы карэспандэнт ARD па Беларусі і Ўкраіне Райнхард Ляўтэрбах так пракамэнтаў для Радыё Свабода падобную сытуацыю: “Цяпер ніхто ў Нямеччыне ды ў Эўропе ня хоча рабіць нейкія скандалы. Робіцца вялікая стаўка на Расею і Пуціна. Тое, што адбываецца ў Беларусі для шэрагу прадстаўнікоў палітычнай клясы ўсяго толькі - прабачце за параўнаньне – чорны край пазногця”
XS
SM
MD
LG