Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЖАРНЫЯ НЬЮ-ЁРКУ: УЖО БОЛЬШ НЕ ГЕРОІ?


Галіна Прыгара, Нью Ёрк

Шмат якія эпізоды процістаяньня уладаў Нью Ёрку і пажарных нагадваюць добра вядомыя у Беларусі сцэнары разгортваньня падзеяў.
Кафлікт паміж Пажарнай службай Нью Ёрку і гарадзкімі ўладамі пачаўся на мінулым тыдні, калі мэр Джуліяні абвесьціў аб скарачэньні колькасьці пажарных, якія працуюць на разборцы рэшткаў Уолд Трэйд Цэнтру. Усяго штодня там працавалі 100 пажарных, Джуліяні сваім загадам скараціў іх колькасьць да 25-ці. У знак пратэсту супраць такога рашэньня мэра ў мінулую пятніцу некалькі дзесяткаў пажарных, што працуюць на месцы трагедыі, правялі дэманстрацыю.
Пратэсты пажарных скончыліся бойкамі з паліцыях, у выніку якіх пяцёра паліцэйскіх былі паранены,а больш 10-ці пажарных былі арыштаваны.
Гэтымі днямі арышты процягваюцца. Паліцыя здымала пратэсты на відэа. І сёньня апазнаныя тыя пажарныя, якія зарганізавалі бойкі з паліцыяй. Учора некалькі чалавек самі здаліся паліцыі, сёньня, як мяркуецца, арышты таксама будуць.
Варта заўважыць, пра канфлікт ня надта шырока павядамляе мясцовая прэса. Некаторыя інфармацыйныя выпускі навінаў падалі рэпартажы ў абарону пазыцыі мэра Джуліяні, які заявіў, што скарачаючы колькасьць пажарных на месцы разбора завалаў, клапоціцца пра іх жыцьце і бясьпеку.
Самі ж пажарныя патрабуюць пакінуць іх працаваць на месцы трагедыі. Бо ўсе яшчэ пад рэшткамі Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру застаюцца каля 250-ці целаў іх калегаў, якія ў першыя хвіліны пажараў у будынках хмарачосаў, кінуліся на выратаваньян людзей. Нагадаю, што ўсяго 11 верасьня загінуў 341 пажарны.
І новае абвастрэньне канфлікту. Сёньня стала вядома, што на сьметніку у Стэйтэн Айландзе, куды звозяць разабраныя рэшткі будынкаў Сусьветнага Гандлевага Цэнтру, былі знойдзены, як паведаміў тэлеканал New York 1, целы чатырох чалавек. Адбылося гэта з прычыны таго, што усе менш ручной працы зараз выкарыстоўваецца пры ліквідацыі наступстваў трагедыі. Целы загіблых патрапілі на сьметнік пры разборы завалаў з дапамогай цяжкай тэхнікі і машынаў.
Не вядома, гэта цывільныя людзі, альбо выратавальнікі. Але прафсаюз пажарных зьвярнуўся да новаабрагана мэра Нью Йорку Майка Блюмбэрга з просьбай умяшацца ў сытуацыю.
“Мы ня можам дазволіць, каб нашыя сябры, якія гераічна выконвалі свой абавязак выратаваньня людзей, былі пахаваныя на сьметніку,” - заявілі пажарныя. На іх думку, працы разбору завалаў Уолд Трэйд Цэнтру павінны працягвацца з ранейшай інтэнсыўнасьцю і пры максымальным выкарыстаньні ручной працы.
І толькі што стала вядома, што мэр Джуліяні зьняніў сваё рашэньне і дазволіў не 25-ці, як было заяўлена на мінулым тыдні, а 50-ці пажарным працаваць штодня у так званай зоне Гранд Зіроў. Гэтае рашэньне усё яшчэ н задавальняе пажарных гораду.
XS
SM
MD
LG