Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ МЭР НЬЮ-ЁРКУ БЛЮМБЭРГ: ГОРАД ЖЫВЫ І ГАТОВЫ ДА ПРАЦЫ


Галіна Прыгара, Нью Ёрк

Цікава, што большасьць галасоў у мясцовыя ворганы улады набралі прадстаўнікі дэмакратычнай партыі. Пасьля васьмігадовага праўленьня рэспубліканцаў у Вірджыніі і суседнім зь Нью Ёркам штаце Нью Джэрзі, губэрнатарамі абраныя зараз дэмакраты. Толькі горад Нью Ёрк даверыў ізноў кіраваньне прадстаўніку рэспубліканскай партыі. На трэці чатырохгадовы тэрмін. Чаму пасьля Джуліяні Нью Ёрк ізноў абраў рэспубліканца- Маіка Блюмбэрга?

У якасьці адказу на гэтае пытаньне можна ізноў нагадаць, што ў апошні час, пасьля тэрарыстычных актаў у Нью Ёрку, рэйтынг мэра-рэспубліканца Джуліяні трымаўся на узроўні 90-та адсоткаў падтрымкі. У выбарчай кампаніі рэспубліканец Майк Блюмбэрг, нават да мінулых выхадных адставаў ад свайго канкурэнта – дэмакрата Марка Грына на 16 адсоткаў. А ў сыботу на тэлеэкранах зьявіўся новы рэклямны ролік у кампаніі Блюмбэрга, які і вырашыў лёс учорашняга галасаваньня.

Ролік гэты быў - просты зварот Джуліяні да ньюёркцаў прагаласаваць за Блюмбэрга. Аргумэт, які укладаўся ў вушы гараджанаў таксама просты- Майк Блюмбэрг гаспадарлівы і вельмі багаты бізнэсовец. Ён зможа вырашыць эканамічныя праблемы гораду. А менавіта цяжкі стан эканомікі Нью Ёрку і аднаўленьне гораду пасьля терратыстычных актаў.

Джуліяні, былы гарадзкі акружны пракурор, сам ішоў на выбары пад лёзунгамі барацьбы са злачынасьцю. І, варта заўважыць, свае абяцаньні мэр Джуліяні выканаў. Сёньня вырашэньне эканамічных праблем гораду даверана бізнэсоўцу Майку Блюмбэргу.

Тэрмін Рудольфа Джуліяні у якасьці мэра гораду скончыцца 31 сьнежня. Так што новы мэр заступіць на пасаду зь першага дню новага году, зь першага студзеня 2002-го га году. Майк Блюмбэрг вядомы бізнэсовец. Ён мае сваю магутную фінансавую карпарацыю, дзе працуюць больш за 8 тысяч чалавек.

Але галоўную вядомасьць яму прынесла, так можна сказаць, фінансавая журналістыка. На знакамітыя аналітычныя справаздачы і навіны ад кампаніі Блюмберга спасылаюцца, можна смела сказаць усе ў Амэрыцы. А фінансавыя навіны нават так і называюцца Блюмбэрг Ньюс.

Гавораць, што сам Блюмбэрг мае ня менш як 4 міліярды даляраў. Але дакладна вядома, што толькі на выбарчую кампанію ў Нью Ёрку ён вылучыў 50 мільёнаў сваіх уласных грошай. Зрабіўшы выбарчую кампанію у мэры самай дарагой у гісторыі ЗША. Канкурэнт Блюмбэрга, дэмакрат Марк Грын, патраціў пад час кампаніі 12 мільёнаў даляраў.

Новы мэр Нью Ёрку разведзены. Мае дваіх дзяцей. Акрамя знакамітых Блюмбэрг Ньюс, Майк Блюмбэрг, як заўважаюць, раней быў вядомы чытачам таблёідаў сваімі амурнымі прыгодамі з прыгожымі і знакамітымі жанчынамі Нью Ёрку.

Адразу пасьля перамогі на выбарах Майк Блюмбэрг сказаў словы, якія зараз цытуюць, як ягоную асноўную устаноўку: “Нью Ёрк жывы і гатовы да працы.” Калі гаворыцца пра тое, што Нью Ёрк яшчэ жывы- то гэта не надта аптымістычна ужо гучыць для ньюёркцаў.

Сёньня ў горадзе дэфіцыт фінансаваньня жыцьцёва важных галінаў. Напрыклад, існуюць праблемы у фінансаваньні бальшыні бальніцаў гораду. Даўняя праблема недахопу грошай у сыстэме адукацыі.

Гарадзкая скарбніца пасьля тэрактаў засталала вінная адзін мільярд 700 мільёнаў даляраў толькі паліцэйскім, што працавалі звыш нормы. Перапрацоўкі выліваюцца ў неабходнасьць выплаціць за іх кожнаму з дзесяткаў тысяч паліцэйскіх ня менш, як па 50 тысяч даляраў дадаткова да асноўнай зарплаты. Выдаткі не заплянаваныя бюджэтам гораду. Хоць і сёньня Сэнат ЗША абмяркоўвае выдзяленьне дадатковых 5-ці мільярдаў дапамогі Нью Ёрку, але і гэтыя грошы не выратаваньне для гораду.

Акрамя таго, сёньня ў Нью Ёрку больш ста тысячаў беспрацоўных. Толькі 25 тысячаў чалавек страцілі працу ў выніку тэрратыстычнай атакі на Сусьветны Гандлёвы Цэнтр. І, вядома ж, гаворка ідзе пра аднаўленьне і адбудову гораду. І гэта только асноўныя праблемы, што прыйдзецца вырашаць бізнэсоўцу Майку Блюмбэргу у якасьці новага мэра Нью Ёрку.
XS
SM
MD
LG