Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША РАЗГЛЯДАЮЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ ЗЬМЕНАЎ У КАНСТРУКЦЫЯХ САМАЛЁТАЎ, ЯКІЯ Б ПЕРАШКАДЖАЛІ ТЭРАРЫСТАМ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

У бліжэйшай пэрспэктыве, – піша газэта, – дзьверы кабіны пілётаў могуць стаць узмоцненымі. У доўгачасовай – некаторыя прапаноўваюць стварыць сыстэму наземнага адлучэньня сродкаў кіраваньня скрадзеным самалётам, каб пілятаваць яго з зямлі.

Магчыма, што будзе створаны і такі ляйнэр, які будзе аўтаматычна адмаўляцца ад якога заўгодна тарану.

Ужо сёньня ў самалётах ужываюцца тры сыстэмы, якія ўскладняюць магчымасьць выкраданьня. Гэта: сыстэма, якая дакладна вызначае пазыцыю самалёта і вышыню, кампутарная база абрысаў мясцовасьці, над якой ён знаходзіцца і аўтапілёт.

Калі па курсе самалёту ўзьнікае вялікі аб’ект, кампутар папярэджвае пілёта, што трэба скарэктаваць лінію палёту.

Вайскоўцы ўжо правялі выпрабаваньні сыстэмы, у якой аўтапілёт бярэ пад свой кантроль кіраваньне самалётам і сам выводзіць яго зь небясьпечнай зоны. Дасьледчыкі спраўджаюць ці можа такая сыстэма працаваць на пасажырскіх самалётах.

У гэтую сыстэму можна закласьці інфармацыю пра забароненыя зоны.

“Калі тэрарысты захапілі самалёт і паспрабавалі пратараніць ім Белы дом, ці іншы аб’ект, – кажа прэзыдэнт Нацыянальнай асацыяцыі паветранага транспарту ЗША Джэймс Койн, – самалёт адкажа, што гэта забаронены маршрут”.

Гэтая сыстэма была створаная, каб пазьбегнуць выпадковых сутыкненьняў і таму інжэнэры мусяць спраўдзіць, наколькі бясьпечнай яна будзе пра барацьбе з авіятэрарыстамі.

Двухбаковая сувязь паміж пілётамі і кантралёрамі паветранага руху не зьмянялася дзесяцігодзьдзямі – кажа Джэймс Койн – але цяпер яе варта было б мадэрнізаваць, каб на зямлю можна было перадаваць і відэа малюнак таго, што адбываецца ў самалёце.

Калі б тэрарысты змаглі трапіць на борт самалёту, на зямлі маглі б вельмі хутка прасачыць сытуацыю і, калі яна будзе крытычнай, узяць кіраваньне авіяляйнэрам на сябе, а тэрарыст меў бы перад сабой “мёртвую” сыстэму кіраваньня і пусты экран.

Аднак, пілёты не хацелі б мець такога няспыннага кантролю іхных дзеяньняў. Куды лягчэй і хутчэй можна ўзмацніць дзьверы кабіны, каб тэрарысты не маглі туды зайсьці. Некаторыя прапаноўваюць нават цалкам ізаляваць кабіну, аднак гэта не ўратуе ад тэрарыстаў пасажыраў.

“У самалёце ўсё павінна быць збалянсаванае, – цытуе International Herald Tribune прадстаўніцу кампаніі Boeing, – экіпаж самалёту адказны за бясьпеку пасажыраў і ня можа быць аддзелены ад іх. Пра гэта таксама варта памятаць”.

Яшчэ адзін крок у барацьбе з тэрарызмам зрабіла і адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, якая ў сераду абнародвала новую стратэгію барацьбы з адмываньнем грошай, вялікую частку якіх ужываюць тэрарыстычныя групы.

Урад распачаў больш жорсткае адсочваньне фінансавых патокаў і стварэньне новых праваахоўных групаў у Чыкага і Сан-Францыска, каб весьці сьледсзва і судовы перасьлед адмываньня грошай тэрарыстамі.

Новая стратэгія пачынае дзейнічаць ў той час, калі выразна вымалёўваюцца вытанчаная фінансавая сетка Ўсамы бін Ладэна.

XS
SM
MD
LG