Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЛІТЫЧНЫ КРЫЗЫС У ІНДАНЭЗІІ


Валерыя Красоўская, Прага


Гэта адбылося празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як прэзыдэнт загадаў сілам бясьпекі спыніць паседжаньне асамблеі і тым самым узмацніў канстытуцыйны крызіс.

Паліцыя да войска адмовіліся падпарадкавацца прэзыдэнту. Яны наладзілі дэманстрацыю сілы ў падтрымку заканадаўчага воргана: дзясяткі ўзброеных мужчынаў прабеглі па дзелавой частцы гораду і каля будынку парлямэнту далучыліся да іншых шасьці тысячаў узбраенцаў, якія атачылі будову.

Дзевяць палітычных партыяў, у якія ўваходзіць абсалютная большасьць заканадаўцаў, кажуць, што яны падтрымліваюць адстаўку Вахіда. Лідэры заканадаўчага воргану заявілі, што сёньня яны зьбіраюцца прагаласаваць за зьняцьцё дзеючага прэзідэнта і замену яго на віцэ-прэзідэнта Мэгаваці Сукарнапутры, дачку былога прэзыдэнта Сукарны.

“Гэта перадвызначана, што спадар Вахід будзе вызвалены са сваёй пасады,” – кажа старшыня Народнай Кансультатыўнай Асамблеі Ам’ен Раіс.

Вахід, які зьяўляецца першым дэмакратычна абраным прэзыдэнтам за больш чым тры дзесяцігодзьдзі, кажа праз свайго прадстаўніка, што ён не зьбіраецца пакідаць сваю пасаду, бо лічыць дзеяньні заканадаўцаў неправамернымі.

Некаторыя з дэпутатаў гавораць, што калі Вахід адмовіцца здаць паўнамоцтвы, яны будуць патрабаваць ягонага арышту.

“Ягоныя дзеяньні адназначна парушылі Канстытуцыю, - сцьвярджае прадстаўнік партыі Голкар.- Прэзыдэнт здрадзіў свайму народу”.

Вярхоўны Суд Інданэзіі сёньня раніцай сьпехам вынес пастанову, якая скасавала дэкрэт, прыняты Вахідам за некалькі гадзінаў да таго. Гэты дэкрэт датычыўся роспуску асамблеі ды партыі Голкар, а таксама правядзеньня новых выбараў на працягу году. Суд сцьвярджае, што Вахід страціў права рабіць падобныя крокі.

Барацьба за лідэрства стала найбольш моцным аспэктам палітычнага крызісу ў Інданэзіі, калі яна тры гады таму пачала цярністы шлях ад дыктатуры да дэмакратыі. Шасьцідзесяцігадовы Вахід мяркуе, што тыя, хто падтрымліваюць яго, хто лічаць яго сьвятым, абраным Богам на кіраваньне нацыяй, адрэагуюць гвалтоўна ў тым выпадку, калі ён будзе звольнены са сваёй пасады.

Сёньня раніцай прадстаўнікі палітычных партыяў краіны адзін за адным прагаласавалі за тое, каб публічна асудзіць Вахіда ды зняць яго з пасады.

“Ён здьзейсьніў дзяржаўную здраду супраць рэспублікі Інданэзія,” – заявіў прадстаўнік партыі Мэгаваці.

Іньшы заканадаўца, прадстаўнік кансэрватыўнай Мусульманскай партыі сказаў, што Вахід “прывёў краіну да парогу развалу”.

“Калі я буду вымушаны вызваліць сваю пасаду, нямала правінцыяў абавязкова аддзеляцца ад унітарнай рэспублікі Інданэзія, - кажа Вахід. – Я павінен абараніць зьяднанасьць нацыі”.

Шматлікія чыноўнікі ды аналітыкі адкідаюць сьцьвярджэньне Вахіда. Яны зьвяртаюць увагу на тое, што няма ніякага шанцу, што сэпаратысцкія канфлікты, якія ўжо набылі жахлівы размах, яшчэ больш пагоршацца, калі Вахід пакіне сваю пасаду.

Фармальныя абвінавачваньні супраць Вахіда робяць акцэнт на карупцыйным скандале, ва ўдзеле ў якім ён падазраваецца, а таксама на ягоным рашэньні прызначыць бяз згоды парлямэнта часовага камандучага нацыянальнай паліцыі.

Нягледзячы на тое, што хабарніцтва Вахіда не было даказанае, скандал расчараваў заканадаўцаў. Многія зь іх абвінавачваюць Вахіда ў тым, што ён ня здолеў вывесьці краіну з эканамічнага застою, а таксама ў карупцыі ды крывавых сэпаратысцкіх канфліктах, ў якія пагрузілася краіна.
XS
SM
MD
LG