Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРАДЗІНУ Ў ШВЭЙЦАРЫІ ВЫСТАЎЛЕНАЕ АБВІНАВАЧАНЬНЕ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Як паведамляе сёньняшняя International Herald Tribune, былы дарадца колішняга прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, паводле матэрыялаў двухгадовага сьледства швэйцарскай пракуратуры быў таксама абвінавачаны ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Газэта нагадвае, што Барадзіна арыштавалі афіцыйныя асобы ЗША, якія ажыцьцяўляюць нагляд за захаваньнем законнасьці. Тады, 17 студзеня, Барадзін ехаў на інаўгурацыю цяперашняга прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша.

Нью-Ёркскі суд адхіліў просьбу выпусьціць 54-гадовага Барадзіна пад заклад, пасьля чаго паміж Швэйцарыяй, ЗША і Расеяй пачалася сапраўдная дыпляматычная вайна.

У мінулым тыдні Барадзін пагадзіўся быць высланым у Швэйцарыю, каб паўстаць перад судом, паводле абвінавачаньняў, якія ў суботу выставіў супраць яго пракурор Даніэль Дэво.

Газэта паведамляе, што Барадзін прыехаў у Швэйцарыю звычайным авіярэйсам.

Швэйцарсакая пракуратура падазрае, што Барадзін атрымаў 30 мільёнаў хабару на выгадных кантрактах, сярод якіх былі і рэканструкцыя будынкаў на тэрыторыі Крамля. Паводле абвінавачаньня, дзьве швэйцарскія фірмы – рэстаўрацыйная Mabetex і гандлёвая Mercata, адмылі на гэтай справе грошы ў швэйцарскіх банках.

Калі віна Барадзіна будзе даказаная, яму пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да пяці гадоў.

Сам Барадзін адрынае ўсе абвінавачаньні, а ягоны адвакат Дамінік Понсэ заявіў, што паколькі Масква адрынула якія б там ні было абвінавачаньні ў бок Барадзіна – кожная спроба зьняволіць яго ў вязьніцу будзе няўдалай. Понсэ сказаў, што Барадзін упэўнены ў апраўдальным выраку швэйцарскага суду.
XS
SM
MD
LG