Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Segudilia”. Музыка Вольгі Вераб’ёвай, словы народныя. Вакальная група “Камэрата”. Альбом “Мой анёл”, аўтарскае выданьне, 2000 г.



Што вызначае творчы почырк музычнага калектыву? Пытаньне, здавалася б, простае і ў той жа час — надзвычай складанае. Бо часам вытлумачыць словамі ўсе тонкасьці выканальніцкай манэры, ужытыя тэхнічныя прыёмы проста немагчыма.

Калі заходзіць гаворка пра менскую вакальную групу “Камэрата”, усе, дзе б гэты калектыў ні выступаў, адзначаюць непадробнасьць выканальніцкай манэры ансамбля. Яна засноўваецца на так званых амбушурных сьпевах, калі выключна сродкамі чалавечага голасу пры мінімальнай апрацоўцы электронікай імітуюцца самыя розныя інструмэнты, праз што музыканты дасягаюць неверагоднага эфэкту. Узьнікае нават адчуваньне, што вакалістам натуральныя інструмэнты такі дапамагаюць. Але ж не!

Эфэкт узьнікае як вынік віртуознага валоданьня галасамі і глыбокага веданьня ўласных магчымасьцяў, незалежна ад таго, што за музыка выконваецца. Кампазыцыя “Сэгудылія” — гэта аднаўленьне клімату гішпанскай музыкі. Яна напэўна будзе гучаць падчас сёлетніх вялікіх — 22 канцэрты! — гастроляў “Камэраты” ў Нямеччыне.

Хвалі радыёэфіру дапамогуць нам перанесьціся ў Іспанію, убачаную і пачутую беларускімі музыкамі. Да сустрэчы заўтра!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG