Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Танцы на даху”. Група “Уліс”. Альбом “Вольныя танцы”, “БМА груп”, 1999 г.



Гэта, ведаеце, як каму карціць. Хто танцуе раз на месяц, хто ня можа вытрымаць тыдня без дыскатэкі, хто любіць скокі ад печы, а хто — на стале. Аднак сёньня мы будзем сьведкамі зусім іншых танцаў.

Мабыць, сталыя слухачы праграмы заўважылі, што ад самага яе пачатку яшчэ ніводнага разу не гучалі запісы групы “Ўліс” апошніх гадоў. Прычына ня ў тым, як нехта мог падумаць, што я нібыта настроены супраць таго, што робяць музыканты калектыву. Не! Проста надзвычай жорсткая, моцная па гучаньні музыка, дзе на першым пляне стаіць нават не мэлёдыя, а рытм і партыя гітары, на маю думку, ва ўмовах ня надта добрага з гледзішча якасьці вяшчаньня на кароткіх хвалях губляе ўсё ж зашмат, каб больш-менш нармальна ўспрымацца слухачамі.

Сёньняшні “Ўліс” — гэта сапраўдны татальны рок з адкрыта мужчынскімі тэкстамі, гэта музыка, якую атаясаміць, напрыклад, з тэлеэкранам, я б асабіста ня ўзяўся. Слава Корань — творца сам у сабе, ня слухае нікога. І слушна робіць! Вось чаму паэтычны сьвет музыкі “Ўліса” арыгінальны, нязвыклы і здольны многіх раздражняць. Вось чаму сьвет музыкі “Ўліса” — па-сапраўднаму паэтычны, бо патрабуе ад слухача працы мазгоў і не вымагае вялікай аўдыторыі. “Танцы на даху” — адна з найбольш вядомых песень “Уліса” апошняга часу.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG