Адзін вядомы сьпявак эстрады неяк ласкава назваў таварыства, у якім яму даводзіцца круціцца штодня, тэрарыюмам сяброў. І сапраўды, рэдка сустрэнеш у нас музыканта, які б шчыра прызнаваў дасягненьні калегаў па цэху. “Мэлёдыя дня” шануе ўсіх, незалежна ад жанру і стылістыкі.
Сёньня мы пачуем рэдкі запіс. Песьню выконваюць дзьве вядомыя беларускія сьпявачкі, зоркі нашае эстрады. Неаднойчы даводзілася чуць, што яны, маўляў, ня церпяць адна адну. Няпраўда! Наадварот, у іх шмат чаго агульнага.
Лічыце самі: Іна Афанасьева пачала сьпяваць у Магілёве і выйшла на прафэсійную сцэну ў ансамблі “Верасы”. Ірына Дарафеева — таксама родам з Магілёва і прыйшла ў “Верасы” на месца Іны. Абедзьве працавалі ў Дзяржаўным канцэртным аркестры і абедзьве цяпер робяць сольную карьеру. Пры жаданьні можна адшукаць, дарэчы, яшчэ больш агульнага. А пра тое, што чорны кот паміж імі і не прабягаў, сведчыць песьня “Белая Русь” кампазытара Васіля Раінчыка на словы Лявона Пранчака, якую яны запісалі разам.
Зьміцер Падбярэскі