Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інструмэнтальная п’еса “Начны экспрэс”, аўтарства і выкананьне Сяргея Трухановіча і групы. Альбом “Точка невозврата”, “Vigma”, 1999



Менскі гітарыст Сяргей Трухановіч — чалавек няўрымсьлівы. Зрабіўся вядомым, выступаючы ў складзе групы “Крама”. Потым на пэўны час утварыў рэдкі для беларускай музыкі праект “Сэм Грэй”: гэтая група выконвала музыку, вельмі блізкую па стылістыцы да музыкі кантры. Потым запісаў і выдаў аўтарскі альбом інструмэнтальнай музыкі “Кропка невяртаньня”, пасьля чаго паўдзельнічаў у расейска-беларускім праекце “Андрэй Алейнікаў і сябры” і, нарэшце, вярнуўся ў “Краму”.

Назва згаданага альбома “Кропка невяртаньня”, як бачым, супярэчыць творчаму шляху музыканта. Альбом прыносіць як аўтарскія творы, так і рымэйкі вядомых тэм сучаснае гітарнае літаратуры.

Слухаць жа мы будзем п’есу “Начны экспрэс”, у запісе якой удзельнічалі барабаншчык Андрэй Цераховіч, басіст Юрый Фядзюк ды Ігар Варашкевіч з губным гармонікам. Цікавы, энэргічны твор, які, спадзяюся, дапаможа Сяргею Трухановічу зноў рушыць у новыя творчыя пошукі, якія напэўна прынясуць яму плён. Да сустрэчы!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG