Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фальклёрная група “Крэсіва” і беларуская народная песьня “Бацька добры”. Альбом “Крэсіва”.



Калі паспрабаваць прааналізаваць айчынны фальклёр з гледзішча ўнутрысямейных дачыненьняў, дык у сэнсе дабрыні, спагады вобраз маці, безумоўна, перавесіць вобраз бацькі. Бацька звычайна — асоба, якая не выклівае прыхільнасьці. Аднак у фальклёры, як і ў жыцьці, бываюць выключэньні. Пра іх і пагаворым. Мае шанаваньні!

Калі казаць пра фальклёрную групу “Крэсіва”, дык першае, што просіцца на язык, тое, што гэты калектыў можна куды часьцей пачуць за мяжою, напрыклад, у Нямеччыне, чым у Беларусі. Да таго ж, характэрнаю рысаю “Крэсіва” зьяўляецца тое, што музыканты выконваюць музыку зь беларуска-ўкраінскага памежжа, таму ў рэпэртуары арганічна спалучаюцца музычныя творы як беларускай, так і ўкраінскай культур.

А яшчэ “Крэсіва” зьвяртаецца часам да мэлёдыяў са спадчыны “Бітлз” і нават групы “Акварыюм”. Так што хто творчы бацька “Крэсіва”, адразу вызначыць ня так і проста. Магчыма, патрэбная й генная экспэртыза.

Мы ж паслухаем песьню пра складаныя сямейныя дачыненьні, калі ў ролі душэўнага спагадчыка выступае якраз ня маці, а бацька. “Бацька добры”, беларуская народная песьня ў выкананьні групы “Крэсіва”. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG