Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група “Крама” і песьня “Ведай, гэта наш блюз”, альбом “Хавайся ў бульбу”



“Хавайся ў бульбу” — адзін з рэдкіх прыкладаў выключна беларускамоўнага слэнгу, гэткіх крылатых выразаў, для перакладу якіх трэба мець не абы-якія лінгвістычныя здольнасьці. Іначай станоўчага выніку не дачакацца. Адным словам — хавайся ў бульбу! Альбо слухай “Мэлёдыю дня”!

Нагадваю вам, што нашая праграма не для выкананьня вашых заявак, не для таго, каб павіншаваць сваякоў ці знаёмых з днём народзінаў ці якім дзяржаўным сьвятам. “Мэлёдыя дня” — своеасаблівы камэртон вашага настрою, штодня розны і непаўторны, які, аднак, залежыць ад густу вядучага. Пры гэтым, канечне, мы будзем улічваць вашыя пажаданьні. Таму пішыце нам на адрас: 220005, Менск, паштовая скрынка 111.

А гэтым разам мы будзем слухаць адну з найбольш сталых і папулярных айчынных груп — “Краму”. І, вядома ж, гэта будзе песьня з апошняга альбому калектыву, назву якога, як я ўжо згадаў напачатку, перакласьці для расейскіх, напрыклад, аматараў року будзе складана. Няхай ведаюць: гэта — наш блюз. Музыка Ігара Варашкевіча, словы Натальлі Гулак і Ігара Варашкевіча, “Ведай, гэта наш блюз”, запіс 2001 году. Група “Крама”.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG