Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Старая казка”, выконвае Іна Дарафеева



Калі задумацца над тым, якую ролю адыгрываюць казкі ў жыцьці дзяцей і дарослых, часам можна прыйсьці да нечаканых высноваў. Напрыклад, да таго, што многія казкі з гледзішча Крымінальнага кодэксу варта было б даўно забараніць. Праграма “Мэлёдыя дня” ня будзе забараняць нічога. Вітаю вас!

Дык вось: кожны зборнік, напрыклад, расейскіх народных казак — гэта гатовы збор сцэнароў для якой крымінальнай тэлепраграмы. Дастаткова ўважліва ўчытацца ў тыя казкі, як адразу заўважыш: няма практычна ніводнай такой, дзе б некага не пасадзілі на кол, нечага не адцялі якім секачом, ня ўкінулі ў кіпень ці проста не забілі.

І дзеці аж заходзяцца ад радасьці, калі чуюць, як які Іван, усё жыцьцёвае прызваньне якога на пячы ляжаць, адсякае па чарзе Змею Гарынавічу ад галаву па адной. Дарэчы, дыназаўры і павыміралі ад такіх вось Іванаў, які ўсё адно было каго пляжыць. Дзеці, слухаючы такі крымінал, зразумела, атрымліваюць яскравыя ўзоры для перайманьня: можна, аказваецца, нічога не рабіць, але забіць дзесятак-другі й пабрацца зь якой багатай прынцэсай.

Не, ў нас казкі — іншыя, дабрэйшыя. Зараз мы й паслухаем адну зь іх. “Старая казка”, музыка Ўладзімера Ткачэнкі, словы Аляксандра Лягчылава. Мэлёдыя дня ў падачы Ірыны Дарафеевай.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG