Паступовае зьнікненьне цягліцаў, параліч, інвалідная каляска, рэсьпіратар і заўчасная сьмерць. Так выглядае будучыня мільёнаў дзяцей па ўсім сьвеце, якія нараджаюцца з дыстрафіяй. Акрамя рэабілітацыі і фізыятэрапіі, якія запавольваюць прагрэс хваробы, мэдыцына пакуль нічога болей гэтым людзям ня можа прапанаваць.
Аднак найноўшыя публікацыі ў навуковых часопісах “Nature Medicine” і “Science” дазваляюць мець нейкую надзею. Брытанскія і італьянскія лекары правялі экспэрымэнты, якія набліжаюць пэрспэктыву вылячэньня дыстрафіі. Абодва экспэрымэнты былі праведзеныя пакуль на мышах, але навукоўцы запэўніваюць, што гэта толькі пачатак.
Цяглічныя дыстрафіі – гэта вялікая група генэтычных хваробаў, у якіх агульным элемэнтам ёсьць паступовае зьнікненьне цягліцаў. Найбольш распаўсюджаная дыстрафія тыпу Душэна, якая здараецца выключна ў хлопцаў. Для прыкладу, у Вялікабрытаніі кожны адзін з 3500 хлопцаў, нараджаецца з гэтай хваробай. Хворыя ўжо ў раньнім дзяцінстве выразна адстаюць у сэнсе фізычнага разьвіцьця ад сваіх равесьнікаў, ім цяжка падымацца па лесьвіцы, бегаць і ўставаць. Цягам некалькіх гадоў яны цалкам трацяць сілу ў нагах, і ў школьным узросьце, пераважна, ня могуць абысьціся без інваліднага вазка. Пасьля ў іх слабеюць рукі, затым перастаюць працаваць цягліцы, адказныя за дыханьне, і хворага прыходзіцца падключыць да рэсьпіратара. У выніку хворыя зрэдку дажываюць да 30 году жыцьця.
Больш лагодную форму мае дыстрафія тыпу Бэкера. Яна пачынаецца пазьней, а хворыя на яе жывуць даўжэй. Прычынай абедзьвюх хваробаў зьяўляецца заганная структура дыстрафіну, бялка, ад якога залежыць правільная функцыянаваньне цяглічных клетак.
Першы экспэрымэнт грунтаваўся на здаўна вядомай ідэі. Паколькі дыстрафія – гэта вынік дэфэкту асобнага гену, дык сама лёгіка падказвала, што трэба прышчапіць хвораму здаровы ген, які запэўніць правільнае функцыянаваньне клетак цягліцаў. Аднак навукоўцы пераканаліся, што гэтую замену цяжка правесьці. Асноўныя перашкоды – гэта вялікія памеры здаровага гену і праблема з бясьпечным перасланьнем гэтай “лячэбнай пасылкі” да пашкоджаных цяглічных клетак. Выглядае, што брытанскія навукоўцы з Клінічнага цэнтру ў Лёндане на чале з праф. Тэрэнсам Партрыджам справіліся з адной праблемай. Яны скарысталі гэтак званыя “антысэнсавыя матчыныя клеткі”, званыя ў скароце RNA, засяродзіліся на малым, але надзвычай важным элемэнце генэтычнага коду, які зьяўляецца пасярэднікам паміж генам дыстрафіну і самым дыстрафінам. Заміж таго, каб мяняць увесь ген, яны зьмянілі спосаб адчытваньня інфармацыі. У выніку, цяглічныя клеткі пачалі вырабляць здаровы дыстрафін. Паводле праф. Картрыджа, застаецца, аднак, праблема, як разаслаць гэтыя фрагмэнты генэтэчнага коду да хворых клетак.
У сваю чаргу, італьянскія лекары пайшлі па шляху “лепш уставіць новае, чым папраўляць старое”. Вучоныя на чале з Джульё Косу з Унівэрытэту ў Мілане вырашылі паправіць хворыя цягліцы, уводзячы на іх месца здаровыя клеткі. Яны скарысталі гэтак званыя мэзаангёбласты, клеткі са сьценак венаў. Аказалася, што калі пакапацца ў іхных генах, можна вырасьціць зь іх вельмі прыдатныя цяглічныя клеткі. Італьянцы ізалявалі мэза-ангё-бласты з мышыных венаў, паддалі іх генэтычнай пераапрацоўцы, затым размножылі, і ўпрыснулі грызунам, у якіх раней выклікалі хваробу юлізкую да дыстрафіі. Пасьля некалькіх месяцаў аказалася, што грызуны выразна паправіліся, а іхныя цягліцы павялічыліся. Галоўнае, што лячэбныя клеткі бяспамылкова адшукалі хворыя цягліцы, і пачалі іх аздараўленьне.
Італьянскія лекары спадзяюцца, што ў хуткім часе, такую тэрапію можна будзе праводзіць на людзях. Хопіць ўзяць “ мэза-ангё-бласты” з венаў хворага на дыстрафію пацыента, і пасьля адпаведнай мадыфікацыі, упрыскнуць іх у жылы, якія пастаўляюць кроў у хворыя цягліцы. Аднак пытаньне, ці гэты метадў спрацуе ў выпадку людзей, не аде мне спаць па начах-кажа Праф. Коссу.
І на заканчэньне-найноўшыя парады мэдычнай, амэрыканскай арганізацыі Real Age.
Калі ў Вас успушаны жывот, крыху чырвонага перцу можа аблягчыць Ваш стан. Згодна найноўшым дасьледваньням, людзі з расстройствам стрававальнага тракту, або дысэпіяй, што характэрызуецца ўздуцьцём і пачуцьцём разьнесенасьці, могуць зьмякчыць сымптомы гэтага недамаганьня спажыываючы штодня па некалькі грамаў парэзанага, або зьмеленага чырвонага перцу. Адначасова не рэкамендуецца спажываць чырвоны перац у выпадку павышанай кіслотнасьці страўнікавага соку, або язвы страўніка, сымтомы якіх падобныя на дыспэпсію. У кожным разе, пажадана пракансультавацца з лекарам.
Карысна на стан Вашага здароў’я паўплывае пятрушка, калі Вы пачнеце дадаваць яе да Вашых лусьцікаў і салатаў. Японскія вучоныя выявілі новы вітамін, які атрымаў скарочаны назоў Пі-Кью-Кью. Згодна дасьледваньням, гэты вітамін адыгрывае ключавую ролю ў стымуляваньні плоднасьці, але дасьледчыкі спадзяюцца выявіць таксама іншыя плюсы гэтага вітаміну. Пакуль, няма гэтага вітаміну ў таблетках, і таму рэкамендуецца спажываць іх у натуральным выглядзе. Акрамя пятрушкі, багатыя гэтым вітамінам таксама зялёная гарбата, зялёны перац і ківі.
Не трымайце Вашых блізкіх ў няпэўнасьці адносна Вашых пачуцьцях да іх, бо гэта можа нэгатыўна адбіцца на іхным здароў’і. Дасьледваньні паказалі, што недавер, спрэчкі, ўзаемныя абвінавачаньні паміж парнэрамі, нэгатыўна адбіваюцца на фізычныі і псыхічным здароў’і абодвух бакоў. Не пазьбягайце шчырай размовы са сваім партнэрам, нават, калі маеце да яго нейкія прэтэнзіі, не дапускайце і не падтрымлівайце такую сытуацыю, калі партнэры даўжэйшы час не адзываюцца да сябе. Калі канфлікт паглябіцца, скарыстайце пасярэдніцтва некага з Вашых добразычліўцаў. Паводле Real Age, добрыя ўзаемаадносіны ў сям’і, могуць зрабіць Ваш біялягічны ўзрост на 6,5 году маладзейшым.