Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЬЛЕДЗТВА Ў СПРАВЕ ФАЛЬШАВАНЬНЯ ВЫНІКАЎ ВЫБАРАЎ ПРАЦЯГНЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПРАКУРАТУРА


Уладзімер Глод, Менск

Уладзімер Навасяд надае гэтай справе надзвычайнае значэньне ня толькі таму, што 9-я акруга стала адзінай з 55 сталічных, дзе выбары не адбыліся. Ён дамагаецца, каб у Беларусі ўрэшце быў створаны прэцэдэнт адказнасьці выбарчай камісіі за свае дзеяньні.

Згодна з адным пратаколам, падпісаным выбарчай камісіяй, кандыдат Аляксандар Мельнікаў выканаў усе умовы, неабходныя для абраньня яго дэпутатам. А іншы пратакол, таксама падпісаны сябрамі камісіі, сьведчыць, што спадару Мельнікаву для абраньня не хапае некалькіх дзясяткаў галасоў. Таму трое дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў запатрабавалі ад сталічнай пракуратуры высьветліць: які дакумэнт праўдзівы, а які — сфальшаваны.

Пракуратура Менску займалася гэтай справай. Свае тлумачэньні далі ўзгаданыя дэпутаты Палаты, сябры выбарчых камісіяў, назіральнікі ад грамадзкіх арганізацыяў. У супрацоўнікаў сталічнай пракуратуры былі тры варыянты дзеяньняў: узбудзіць крымінальную справу, адмовіць у гэтым і перадаць дакумэнты на разгляд іншага праваахоўчага органу. Яны абралі астатні варыянт, патлумачыўшы гэта тым, што скаргай дэпутатаў Нацыянальнага сходу павінны займацца на высокім пракурорскім ўзроўні.

Уладзімер Навасяд лічыць, што сталічная пракуратура проста пабаялася ўзяць на сябе адказнасьць за ўзбуджэньне падобнай крымінальнай справы.
XS
SM
MD
LG