Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗКАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ ПРЫЗНАЛА ПЕРАМОГУ ВІЦЕБСКАЙ КААРДЫНАТАРКІ РУХУ “ЗУБР”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Падчас падліку галасоў на выбарчых участках ейным давераным асобам удалося сфатаграфаваць пратаколы выбараў, зь якіх вынікала, што Вольга набрала 52% галасоў. Аднак гарадзкая выбарчая камісія заявіла кандыдатцы, што ўсе бюлетэні ейных выбарцаў падлягаюць адмысловай праверцы. І вынікі гэтае праверкі сталіся вядомымі толькі сёньня а 5-й вечара. Вольга Карач насамрэч перамагла. Яна ўвайшла ў лік 13 кандыдатаў, якія здолелі “прайсьці” у гарсавет у першым туры, і яна ёсьць пакуль што адзінай прадстаўніцай апазыцыі ў гэтай структуры.
XS
SM
MD
LG