Падставай для такой заявы сталі, паводле словаў сп. Вячоркі, шматлікія парушэньні падчас выбарчай кампаніі пры рэгістрацыі кандыдатаў.
Ён дадаў, што нягледзячы на недэмакратычнасьць выбараў, БНФ працягне свой удзел у кампаніі і будзе выкарыстоўваць яе для прапаганды дэмакратычных каштоўнасьцей і ўмацаваньня партыйных структур.