Фінансаваньне прадугледжанае на 11 сябраў участковых камісіяў, аднак, паводле Ярмошынай, іх можа быць усяго 5-7.
Да Новага году на выбарчую кампанію ад заплянаванага будзе выдаткавана толькі 10% фінансаў. Паколькі на прадпрыемствах заробкі выплочваюцца несвоечасова, то Ярмошына рэкамэндавала вызваленым ад працы сябрам выбарчых камісіяў плаціць грошы непасрэдна ў камісіях.
Журналістам Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў ЦВК паступіла пакуль толькі два лісты са скаргамі на дзейнасьць выканкамаў і прэзыдыюмаў мясцовых саветаў: Аб’яднаная грамадзянская партыя не пагадзілася з адмоваю ўключыць у склад выбарчых камісіяў многіх сваіх вылучэнцаў, і з гэтай жа прычыны ў ЦВК паскардзілася Жодзінская арганізацыя БНФ.