Адмовілі зусім толькі прадстаўніку Лібэральна-дэмакратычнай партыі. Як мне сказалі, у яго былі сфальшаваныя дакумэнты. Што датычыць партыяў апазыцыйных, дык яны не прапаноўвалі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі.
Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык патлумачыў, што партыя ня будзе вылучаць кандыдатаў у абласны савет — таму вырашылі не прэтэндаваць на ўдзел у акруговых камісіях. Сябры Партыі БНФ мяркуюць балятавацца ў гарадзенскі гарсавет.