Ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Савецкага раёну судзьдзям патлумачылі, што ўвесь асабовы склад міліцыі нясе службу на Камароўскім рынку. Туды сёньня наведваўся Аляксандар Лукашэнка. Супрацоўнікі міліцыі зранку ачапілі рынак і прылеглыя да яго вуліцы.
У другой палове дня некаторыя міліцыянты прыйшлі ў суд, але гэтага было недастаткова для судовага разьбіральніцтва. Гэта ня першы выпадак, калі суды адкладаюць, бо няма сьведкаў з боку міліцыі.