Падчас допыту ад яго патрабавалі паказаньняў, якія б далі падставы абвінаваціць Віцебскі цэнтар моладзевых ініцыятываў “Контур” у пазастатутнай палітычнай дзейнасьці, у прыватнасьці, у арганізацыі на Віцебшчыне кампаніі “Выбірай”.
Паводле выніку праверак фінансавых ворганаў нібыта за парушэньні ў прадпрымальніцкай дзейнасьці актывіст цэнтру “Контур” Васіль Ігнаценка быў аштрафаваны на 500 тысячаў беларускіх рублёў, а на цэнтар “Контур”, паводле словаў сьледчых, былі накладзеныя адразу некалькі штрафаў агульнай сумай 8 мільёнаў рублёў.