Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬШЧА ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ ІЗАЛЯЦЫІ БЕЛАРУСІ


Сяргей Шупа, Прага

На думку прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага, незалежна ад погляду на выбары, Польшча павінна праводзіць палітыку недапушчэньня ізаляцыі Беларусі. “Было б дрэнна, калі б мы праводзілі такую палітыку, каб вось тут, пасярод нашага рэгіёну існавала ізаляваная краіна. Трэба падтрымваць гаспадарчыя кантакты на розных узроўнях, ну а на найвышэйшым узроўні будуць праблемы, аднак магчыма беларуская палітыка і зьменіцца. Дамо ім шанец,” – сказаў польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.

Падобнай думкі прытрымваецца і Шэф Уніі Свабоды Браніслаў Герэмэк: “Незалежна ад таго, падабаецца ці не падабаецца нам канстытуцыйная сытуацыя або прэзыдэнт гэтай краіны, Беларусь – наш сусед, і з гэтай краінай трэба мець добрыя дачыненьні. Польшча мусіць прысутнічаць у Беларусі,” – падкрэсьліў Браніслаў Герэмэк.

Камэнтар у газэце “Rzeczpospolita”, які мае загаловак “Сьпінаю да Эўропы”. Ягоны аўтар Ян Скажыньскі піша: “Пазбаўленая выразнага лідэра апазыцыя пакуль што не ўяўляе сабою сілы, якая магла б перамагчы Лукашэнку. Пакуль што. Яе значэньне з году на год расьце, а факт, што падчас цяперашніх выбараў яна здолела аб’яднацца, выставіўшы адзінага кандыдата на прэзыдэнта – гэта знак палітычнай сьпеласьці. Калі яна атрымае рашучую падтрымку з Захаду, апазыцыя мае шанцы стварыць верагодную, сучасную альтэрнатыву анахранічнаму рэжыму Лукашэнкі. У Беларусі, як нідзе ў іншым месцы, час працуе на дэмакратыю,” – гаворыцца ў камэнтары ў сёньняшнім нумары газэты Rzeczpospolita.


XS
SM
MD
LG