Пра гэта заяўляе прэсавая служба грамадзянскай ініцыятывы "Незалежнае назіраньне", спасылаючыся на вынікі паралельнага падліку галасоў.
Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, у Беларусі датэрмінова прагаласавалі 14,3 працэнта выбаршчыкаў. Зьвесткі паралельнага падліку былі сабраны незалежнымі назіральнікамі з 415 участкаў па ўсёй краіне. Участкі былі вызначаныя мэтадам сацыялягічнай выбаркі і раўнамерна прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі.