Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛЬСКАЙ МІЛІЦЫІ ЗАГАД: ХАПАЦЬ АГІТАТАРАЎ ГАНЧАРЫКА


Казімер Яноўскі, Гомель

У Савецкім раёне Гомеля каля мінірынку на вуліцы Быхаўскай намесьнік начальніка райаддзелу міліцыі Юры Жук і маёр Селіванаў затрымалі Сяргея Старычэнку і двух ягоных паплечнікаў. Яны раздавалі газэты "День", "Рабочы" і буклеты Ганчарыка.

Блізу чыгуначнага вакзалу падчас раздачы такіх жа друкаваных матэрыялаў затрымалі Алега Пугача. Распаўсюднікаў хапаюць, нягледзячы на тое, што друкаваныя матэрыялы маюць выходныя зьвесткі.

Затрыманьні актывістаў у падтрымку адзінага кандыдата міліцыянты тлумачаць патрабаваньнем начальніка абласной міліцыі Куляшова, якое паступіла ва ўсе пастарункі празь дзяжурную частку міліцэйскай управы.
XS
SM
MD
LG